понедельник, 19 марта 2018 г.

Арганізацыі Жабінкаўшчыны за бяспечную працу


Для правядзення маніторынгаў аховы працы Жабінкаўскі раён наведала рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Пад увагай аказаліся многія прадпрыемствы і арганізацыі: аддзяленне паштовай сувязі “Белпошта”, Жабінкаўскі раён электрасетак, цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна, Мацеевіцкая базавая школа, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, Азяцкі сельскі Дом культуры, ДРБУ № 103, дыстанцыя пуці, магазін “Санта № 65”, АЗС



№ 58, спартыўны комплекс “Бадзёрасць”.
Разам з галоў-ным тэхнічным інспектарам працы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюзработнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і па сумяшчальніцтве кіраўніком рэйдавай групы Генадзем Берднікавым і старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Нінай Калыбскай мы наведалі ПМК-10 і ПМК-19.
Спачатку Генадзь Валянцінавіч правёў гутарку са спецыялістамі па ахове працы прадпрыемстваў, праверыў правільнасць адпаведнай дакументацыі. Затым інспектар адправіўся ў цэхі і майстэрні, каб ацаніць умовы працы работнікаў. Ад позірку Генадзя Берднікава не ўтаілася ніводная дробязь.

Вялікая ўвага надавалася і індывідуальнай ахове работнікаў. Інспектар цікавіўся наяўнасцю ў іх спецвопраткі, ахоўных навушнікаў, акуляраў, касак, пальчатак.

Па выніках маніторынгу ў кінатэатры “Юбілейны” прайшоў семінар-нарада з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Дзяніса Гардзеева, а таксама намеснікаў кіраўнікоў, галоўных інжынераў, спецыялістаў па ахове працы, старшыняў прафсаюзных камітэтаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

“Па выніках маніторынгу я і мае калегі не выявілі сур’ёзных парушэнняў. Асноўная праблема, якую мы адзначылі, – адсутнасць неабходных агароджаў на некаторым абсталяванні. Помніце, што выкананне нормаў па ахове працы, – не нечы капрыз, а неабходнасць, якая дазваляе захаваць здароўе, а часта і жыццё работнікаў”, – адзначыў Генадзь Берднікаў.

Падчас семінара яго ўдзельнікам паказалі кінафільм “Ахова працы”, пад
рыхтаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий